З 4 жніўня распачынаецца датэрміновае галасаванне


З 4 жніўня ў Беларусі распачынаецца датэрміновае галасаванне, якое працягнецца да 8 жніўня. Фармальна прагаласаваць у гэтыя дні змогуць тыя, хто паводле нейкіх прычынаў не можа з’явіцца на ўчастку для галасавання ў асноўны дзень выбараў. Альтэрнатыўныя кандыдаты і праваабаронцы заклікаюць не прымаць удзелу ў датэрміновым галасаванні, паколькі яно можа выкарыстоўвацца ўладамі для фальсіфікацыяў.

Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі з 4 жніўня распачнуць працу ад 10 гадзіны раніцы. Ад сёння і да 8 жніўня ў Беларусі працягнецца датэрміновае галасаванне, у якім могуць прыняць удзел выбарнікі, якія не змогуць аддаць свой голас 9 жніўня.

Улады заклікаюць беларусаў галасаваць датэрмінова. У сваю чаргу дэмакратычныя кандыдаты і назіральнікі лічаць, што датэрміновае галасаванне ўлады выкарыстоўваюць з мэтай фальсіфікаваць выбары.

Выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання будуць працаваць з з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.

Асноўны дзень выбараў адбудзецца 9 жніўня.

Рэпартаж
«Працуем бясплатна, кормяць бутэрбродамі». Паказваем мітынг Святланы Ціханоўскай знутры
2020.08.04 01:02

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў