З 27 студзеня на запраўках «Беларуснафты» падаражэе аўтамабільнае паліва


У нядзелю, 27 студзеня, на аўтазапраўках «Беларуснафты» зменяцца кошты на аўтамабільнае паліва. «Белнафтахім» пакуль інфармацыю пра гэта не агучвае, але пра павелічэнне коштаў AUTO.TUT.BY пацвердзілі на некалькіх АЗС.

Кошты на дызельнае паліва на АЗС «Беларуснафты» павялічацца на традыцыйную 1 капейку за літр. А вось бензін стане даражэй адразу ж на 2 капейкі. Такім чынам, з 27 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92 складзе 1 рубель 43 капейкі, АІ-95 – 1 рубель 54 капейкі, ДТ – 1 рубель 54 капейкі. Тычыцца гэта пакуль толькі АЗС «Белнафтахім».

Напрыканцы 2018 году старшыня «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў падчас наведвання прадпрыемства «Нафтан» казаў, што пытанне па зніжэнні коштаў на паліва будзе абмяркоўвацца 2-3 студзеня. Аднак зніжэння коштаў так і не адбылося. Праўда, з 3 студзеня сетка заправак «Беларуснафта» знізіла кошты на дызельнае паліва на 1 капейку за літр, а бензіну – на 2 капейкі. Пазней такія ж кошты ўсталявалі і на запраўках «Лукойла».

А вось цягам 2018 году кошты на паліва мяняліся 27 разоў. Кожнае павелічэнне складана 1 капейку. «Белнафтахім» тлумачыць рост коштаў неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны».

Hавiны
«Белнафтахім» абяцаў, што паліва патаннее з новага года. 2 студзеня кошты не змяніліся
2019.01.02 13:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў