З 24 траўня Расея абмяжуе ўвоз прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў


Абмежаванні на пастаўку прадукцыі закранулі кампаніі: «Мясапрадкут», «Ружовы кіт» і «Мясны двор».

22 траўня РФ увяла рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі дзевяці беларускіх прадпрыемстваў:

  • «Полацкі малочны камбінат»
  • «Беллакт»
  • «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат»
  • «Шчучынскі масласырзавод»
  • «Смаргонскія малочныя прадукты»
  • «Баранавіцкі малочны камбінат»
  • «Смалявічы бройлер»
  • «Данон Шклоў»
  • «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»

Чаму ў Расеі забаранілі беларускае малако?

У той жа час з 22 траўня Расея зняла абмежаванні на ўвоз прадукцыі для:

  • «Шчучынскі масласырзавод» (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру ды масла)

    «Смаргонскія малочныя прадукты»
  • «Калінкавіцкі малочны камбінат»
  • «Малочны Гасцінец»
  • «Бярозаўскі сыраробны камбінат»
  • «Беллакт» (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру ды масла)
  • «Полацкі малочны камбінат»

 

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Стужка навінаў