З 17 сакавіка «Ryanair» адмяняе частку рэйсаў у Італію


Праз каронавірус авіякампанія «Ryanair» адмяняе да 25 % рэйсаў у Італію, паведамляе сайт авіяперавозніка.

З 17 сакавіка па 8 красавіка «Ryanair» «вымушаны» адмяніць да 25 % рэйсаў у Італію праз пагрозу распаўсюду «кітайскага вірусу». Кліентаў авіякампаніі, якія набылі білеты на гэтыя даты, абяцаюць папярэдзіць аб адмене рэйсаў па электроннай пошце і SMS. Таксама «Ryanair» абяцае вярнуць грошы за квіткі і прапануе магчымасць змяніць дату або кірунак вандроўкі.

Падрабязную інфармацыю шукайце на сайце авіяперавозніка.

Нагадаем, што адзін з трох зарэгістраваных у Беларусі выпадкаў каронавірусу быў выяўлены ў жыхаркі Віцебску, якая нядаўна прыляцела з Італіі.

Hавiны
У свеце больш за 90 тысячаў інфікаваных на каронавірус
2020.03.03 09:23

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў