З 1 жніўня павышаецца памер бюджэту пражыткавага мінімуму


Новыя памеры бюджэту пражыткавага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 году пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, інфармуе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам БПМ у сярэднім на душу насельніцтва вырасце да 230,91 рублёў (з 1 траўня па 31 ліпеня БМП – 224,02 рублі).

Прапарцыйна росту БПМ зменяцца памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсіяў, а таксама надбаўкі і розныя дапамогі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Бюджэт пражыткавага мінімуму з’яўляецца сацыяльным нарматывам, які прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва.

Паводле Саўміну 230 рублёў і 91 капейка дастаткова, каб пражыць месяц, а выдаткі размяркоўваюцца на наступныя патрэбы такім чынам:

  • прадукты харчавання 58,4 %
  • прадметы гардэробу 17,1 %
  • плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі 9,0 %
  • бытавыя і транспартныя паслугі 4,6 %
  • тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння 4,5 %
  • узносы і плацяжы 4,1 %
  • прадметы першай неабходнасці, санітарыі, лекі 2,3 %

У Беларусі вырасла колькасць людзей, якія жывуць менш чым на 50 USD у месяц

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары