З 1 студзеня вырастуць кошты на газ


З 1 студзеня ў Беларусі павялічацца кошты на прыродны і звадкаваны газ. Павелічэнне тарыфаў прадугледжана адпаведнай пастановай Саўміна.

З пачаткам новага году кошт на газ пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд (з 1 студзеня па 31 траўня ўключна) складзе 0,1205 рубля за кубаметр (цяпер – 0,1143 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 0,1271 рубля (0,119 рубля). У выпадку адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,4213 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезону (цяпер – 0,4114 рубля).

Ілюстрацыйны здымак

У выпадку, калі ў жылым памяшканні няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), тарыф складзе 3,37 рубля з аднаго чалавека ў месяц (цяпер – 3,29 рубля). Тарыф на газ у жыллё, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе 9,69 рубля з аднаго жыхара (цяпер – 9,46 рубля). У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць 5,48 рубля для аднаго жыхара ў месяц (цяпер – 5,35 рубля).

Кубаметр звадкаванага газу ў памяшканнях з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон (з 1 студзеня па 31 траўня) будзе каштаваць – 1,9563 рубля (цяпер – 1,7993 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня – 2,1628 рубля (цяпер – 1,9497 рубля). Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубічны метр будзе каштаваць 1,1409 рубля (цяпер – 1,0970 рубля).

Тарыф на звадкаваны газ для карыстальнікаў якія не маюць лічыльнікаў газа ў ацяпляльны сезон складзе 6,3021 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (цяпер – 5,7713 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 7,0314 рубля (цяпер – 6,3021 рубля).

Hавiны
Лукашэнка больш за гадзіну размаўляў з Пуціным па тэлефоне
2019.12.30 20:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў