З 1 студзеня вырасце базавая стаўка для бюджэтнікаў. На 10 рублёў

Ад новага году работнікам бюджэтнай сферы павялічаць базавую стаўку на 5,4% ці на 10 рублёў. Такім чынам яна складзе 195 рублёў, паведамляе Naviny.media.

У другім паўгоддзі 2021 года чыноўнікі плануюць падняць базавую стаўку яшчэ на 6 рублёў, да 201 рубля.

У Беларусі з 1 студзеня 2020 года замест тарыфнай стаўкі першага разраду ўвялі базавую стаўку ў 185 рублёў, а аклад бюджэтнікаў вызначаецца праз множанне базавай стаўкі на каэфіцыент тарыфнага разраду.

Паводле заявы Мінпрацы, памер базавай стаўкі плануецца наблізіць да бюджэту пражыткавага мінімуму, што «дазволіць умацаваць тарыфную частку зарплаты».

Сёння БПМ у сярэднім на аднаго чалавека складае 258,11 рубля, а розніца паміж базавай стаўкай і БПМ складае 63,11 рубля.

 

Hавiны