З 1 снежня на 10 % падаражэе харчаванне ў дзіцячых садках і школах


Паводле прэс-службы Міністэрства адукацыі, павышэнне грашовых нормаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі адбудзецца згодна з пастановаю ўраду ад 22 лістапада 2017 года № 879.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне павялічацца на 10 % ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі.

Апошні раз нормы на харчаванне дзяцей павышаліся сёлета ўвесну (на 5 %). Актуальны кошт харчавання ў дзіцячых садках у залежнасці ад узросту дзіцяці складае ад Br 41,14 да Br 77,44 у месяц. У агульнаадукацыйных школах – ад Br 1,5 да Br 5,14 за адзін дзень.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

 

Стужка навінаў