З 1 сакавіка ў Беларусі забаронена прадаваць некаторыя лекі

У Беларусі з 1 сакавіка забараняецца прадаваць некаторыя лекі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

https://belsat.eu/news/chamu-nekatoryya-leki-znikayuts-z-belaruskih-aptekau/

З 1 сакавіка забаронены продаж лекаў, гранічныя адпускныя цэны вытворцаў на якія не зарэгістраваныя. Забарона закране лекі, прызначаныя для экстракарпаральнага апладнення (менатрапін (чалавечы менапаўзальны ганадатрапін), фалітрапін-альфа, фалітрапін-бэта, цэтрарэлікс), а таксама уключаныя ў пералік лекаў для лячэння захворванняў сэрцава-судзіннай сістэмы.

Гэта прадугледжана ўказам ад 22 жніўня 2018 года №345, якім быў уведзены абавязак мець рэгістрацыю гранічных адпускных цэнаў вытворцаў на некаторыя лекі. Указ датычыць 41 міжнароднага непатэнтаванага наймення лекаў пры іх звароце ў Беларусі.

Замежныя лекі знікаюць з аптэкаў. Хто і чаму не дае беларусам лячыцца танна?

Лекі дзеляцца на некалькі катэгорыяў, і для кожнай з іх уведзеныя свае тэрміны забароны, калі гранічныя адпускныя цэны вытворцаў не будуць зарэгістраваныя.

МГ belsat.eu

Hавiны