З 1 сакавіка другі раз за год падаражэюць цыгарэты


Міністэрства па падатках і зборах паведамляе, што ў першы дзень вясны вырастуць кошты на некаторыя маркі цыгарэт. Нагадаем, з 1 лютага некаторыя цыгарэты падаражэлі адразу на 1,6 рубля, а ў продажы з’явіліся новыя маркі.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка падымае кошты з 1 сакавіка толькі на Rothmans Demi Click Exclusive (з 2 да 2,2 рублёў) і на Rothmans Demi Click Purple (з 2,15 да 2,2 рубля), піша TUT.BY.

Кампанія «Тытунь-інвест» рыхтуюцца павялічыць кошты ў тым ліку на LD Red, LD Blue (з 2,32 да 2,34 рубля), LD Impulse Compact (з 2,27 да 2,29 рубля), Monte Carlo Red, Monte Carlo Azure і Monte Carlo Blue (з 2,3 да 2,34 рубля), на Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy, Monte Carlo Evo Blue, Monte Carlo Evo Silver і Monte Carlo Super Slims Fresh (з 2,12 да 2,15 рубля), на Monte Carlo Evo Impulse (з 2,22 да 2,25 рубля), на Camel Blue (сіні) – з 2,42 да 2,44 рубля, на Camel Compact Аctivate Purple – з з 2, 15 да 2,2 рубля.

Пры гэтым з імпартных цыгарэтаў падаражэе толькі адна марка – WINSTON XS PURPLE IMPULSE. Іх увозіць у краіну кампанія «Беларусьгандаль». Гэтыя цыгарэты падаражэюць з 2,83 да 2,85 рубля. Астатнія цыгарэты гэтай кампаніі, як і іншага імпарцёра – «Энерга-ІОЛ», не будуць даражэць з 1 сакавіка.

Поўны спіс цыгарэт, на якія зменяцца цэны, можна паглядзець на сайце МПЗ.

Hавiны
САЗ: Цыгарэты забіваюць 7 млн чалавек штогод
2017.05.30 16:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў