З 1 лютага ў Беларусі шэраг зменаў і новаўвядзенняў


Бадай самым гучным новаўвядзеннем стане з 1 лютага тое, што не занятыя ў эканоміцы атрымаюць «цяжкія» жыроўкі. Чыноўнікі анансавалі, што да 1 лютага будуць сфармаваныя першыя спісы працаздольных грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы. Тыя, хто трапіў пад дэкрэт па садзейнічанні занятасці насельніцтву, пры гэтым мае ва ўласнасці кватэру, з 1 студзеня будуць аплачваць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка 2019 году – газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне.

Такім чынам, у лютым не занятыя ў эканоміцы, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, атрымаюць «пацяжэлыя» жыроўкі, піша tut.by.

У базу дадзеных працаздольных грамадзянаў, якія не занятых у эканоміцы, уключаныя каля 500 тысяч чалавек, аднак цяпер спісы ўдакладняюцца.

Падаражэюць цыгарэты, некаторыя адразу на 1,6 рубля

З 1 лютага прыкметна даражэюць цыгарэты. Да прыкладу, гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падвышае кошты на Pall Mall Nano Fusion – да 2,15 рубля (цяпер – 2,05 рубля). Цыгарэты Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street, як паведамляе МПЗ, падаражэюць на 1,64 рубля – з 0,86 да 2,5 рубля.

У продажы з’явяцца цыгарэты IDOL gold, IDOL silver, IDOL gold superslims, IDOL silver superslims (іх кошт складзе 2,8 рубля), Oscar gold LUX, Oscar gold LUX superslims, Oscar silver LUX, Oscar silver LUX superslims (3 рублі), а таксама COOPER Blue, COOPER Silver (2,3 рубля).

Падыме кошты таксама імпарцёр цыгарэтаў «энергія-ОИЛ». Кошты на Marlboro Gold, MARLBORO RED вырастуць да 3,1 рубля (цяпер – 3 рублі), L & M BLUE LABEL (сіні) – да 2,25 рубля (цяпер – 2,2 рубля), L & M COMPACT (сіні), L & M MOTION – да 2,1 рубля (цяпер – 2,05 рубля).

Спіс цыгарэт, якія падаражэюць, і максімальныя цэны можна паглядзець на сайце МПЗ.

У СНС будуць вызначаць па новых правілах

Саўмін вызначыў дакладныя крытэрыі таго, як будуць вызначаць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Пастанова ўрада № 22 пачне працаваць з 1 лютага. У ім улады падрабязна распісалі крытэрыі СНС. Іх тры. Першы – калі бацькі не задавальняюць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці (дзяцей). Другі – калі бацькі не забяспечваюць нагляд за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця і ён здзяйсняе адміністрацыйнае правапарушэнне або злачынства.

Трэці крытэр – калі бацькі вядуць амаральны лад жыцця, аказваюць шкоднае ўздзеянне на дзіця (дзяцей), злоўжываюць сваймі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з ім (імі), у сувязі з чым мае месца небяспека жыццю і (або) здароўю дзіцяці (дзяцей).

Hавiны
Мінпрацы лічыць базу дармаедаў унікальным дакументам
2019.01.04 16:43

СК, belsat.eu

Стужка навінаў