З 1 лістапада патаннелі квіткі на цягнікі ў Расею, Кыргызстан і Казахстан


Квіткі на цягнікі ў Расею, Казахстан і Кыргызстан цяпер можна набыць па ўнутраных тарыфах гэтых краінаў, паведамляе Беларуская чыгунка (БЧ).

Раней, калі пасажыр набываў праязны дакумент у пунктах продажу БЧ для праезду ў плацкартным вагоне фарміравання ААТ «РЖД» па маршруце Масква – Яраслаўль па міжнароднаму тарыфе за Br 62,22, то з 1 лістапада 2019 года кошт праезду складае Br 34,45 беларускага рубля, тлумачыць БЧ.

Змены коштаў на квіткі датычаць таксама замежных пасажыраў з краінаў СНД і Балтыі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў