З 1 лістапада Беларусь зачыняе мяжу на ўезд для замежнікаў


З 1 лістапада наша краіна часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Прычынаю для абмежавання з’яўляецца пандэмія каронавірусу. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на сайце pravo.by.

Паводле пастановы Саўміну, часова абмяжоўваецца ўезд замежных грамадзянаў на аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах. Але праз аэрапорт замежнікі могуць прылятаць у Беларусь.

Прычынаю для такога абмежавання зʼяўляецца абмежаванне распаўсюду каронавірусу.

Фото REUTERS/Vasily Fedosenko/Forum

Абмежаванні не распаўсюджваецца на дыпламатаў, замежнікаў, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Беларусі, кіроўцаў міжнародных аўтамабільных і перавозак і паштовых адпраўленняў, а таксама чыгуначнікаў. Нягледзячы на абмежаванні, прыязджаць у Беларусь змогуць замежнікі, якія зʼяўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзянаў Беларусі. Забараняецца наведваць Беларусь і нават расейцам. Выключэнне зробленае толькі для тых, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі ў Расею.

Пры гэтым асобы, якія прыбываюць у нашую краіну, нягледзячы на грамадзянства, абавязаныя пасля перакрочвання мяжы ўзяць 10-дзённую самаізаляцыю. Выключэнне зробленае для дыпламатаў, тых, хто вяртаецца з службовых камандзіровак, кіроўцы-міжнароднікі, пілоты самалётаў і чыгуначнікі.

29 кастрычніка раптам на мяжы Дзяржаўны памежны камітэт абмежаваў уезд праз наземныя пункты фізічных асобаў – то бок людзей – з тэрыторыі ўсіх нашых краінаў-суседак, акрамя Расеі. Прычым не пускалі ўсіх – і замежнікаў, і грамадзянаў Беларусі. Зялёнае святло толькі дыпламатам, дальнабойнікам і чыгуначным брыгадам. Афіцыйна – з прычыны эпідэмічнай сітуацыі.

Аб’ектыў
Беларусь адкрыла мяжу, але не для ўсіх
2020.10.30 23:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў