З 1 ліпеня ў Беларусі вырастуць кошты на цыгарэты


У Беларусі з 1 ліпеня павышаюцца кошты на многія маркі цыгарэт, паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах. Цэны ўзрастуць таксама на цыгарэты новага імпарцёра тытуню – кампаніі «ЭНЭРГА-ОІЛ», якая выйшла на беларускі рынак у чэрвені.

Гэтак, з 1 ліпеня падаражае прадукцыя Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Маркі Minsk city, Minsk capital, Minsk city QS, Minsk capital QS, Прэм’ер QS, Matrix BLUE, portal ONE будуць каштаваць 0,95 рубля, Minsk SUPERSLIMS – 1,15 рубля, Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure – 2,15 рубля, Pall Mall Nano Blue, Pall Mall Nano Silver, Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nanokings Blue, Pall Mall Nanokings Silver – 1,95 рубля, Rothmans Nano Blue, Rothmans Demi Silver – 2,05 рубля, Vogue Bleue, Vogue Lilas, Vogue Menthe, Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas, Vogue La Cigarette Menthe – 3,4 рубля.

Вырастуць таксама цэны на некаторыя цыгарэты кампаніі «Тытунь-інвест». Да прыкладу, «Карона», «Карона блакітная», «Карона слім», «Карона слім 100», «Карона блакітная слім 100» з ліпеня будуць каштаваць 1,11 рубля, LD Red, LD Blue – 2,05 рубля, Sobranie Blue, Sobranie Gold – 3,15 рубля.

Што тычыцца імпартных марак, падаражаюць таксама некаторыя з тых, што ўвозіць у краіну кампанія «Беларусьторг» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Да прыкладу, WINSTON XS PURPLE IMPULSE будуць каштаваць 2,6 рубля, Dunhill Blue, Dunhill Gold, Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut GOLD – 3,5 рубля, RICHMOND BLACK EDITION – 4,5 рубля, AROMA RICH IRISH BLEND, AROMA RICH RED & AGED – 3,75 рубля.

Кампанія «ЭНЭРГА- ОІЛ», падкантрольная алігарху Аляксею Алексіну, стала другім імпарцёрам L & M, Parliament і Marlboro у Беларусь. Раней толькі «Беларусьторг» меў права ўвозіць у краіну гэтыя цыгарэты.

Дамоўленасць паміж уладамі і Алексіным была дасягнутая яшчэ ў снежні 2017 года, калі Лукашэнка фактычна даручыў «ЭНЭРГА-ОІЛ» стварэнне адзінай тавараправоднай сеткі,такая будзе рэалізоўваць тытунёвыя вырабы на ўнутраным і знешнім рынках.

II, belsat.eu

Стужка навінаў