З 1 чэрвеня падаражэе камуналка


З 1 чэрвеня ў Беларусі вырастуць тарыфы на цеплазабеспячэнне – ацяпленне і абаграванне вады. Гэтае падаражэнне паслугаў цеплазабеспячэння прадугледжана планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў, піша Myfin.by.

Тарыфы павялічацца з 16,9259 да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя жыллёва-камунальныя паслугі застанецца на ранейшым узроўні – 88,99 рубля за 1 Гкал.

Паводле Finance.TUT.by у Беларусі штогод з 1 студзеня планава павялічваюцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў у разліку на тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслугаў.

Сёлета тарыфы на ЖКП вырашылі павысіць у 2 этапы: з 1 студзеня – на паслугі газа, – электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, на капрамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дому, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію (сумарна на 3,9 долараў ), а з 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезону, на паслугі цеплазабеспячэння (на 1,1 долара).

Напрыклад, у двухпакаёвай кватэры ў Менску памерам 50 квадратаў, у якой зарэгістравана 1 асоба, у лютым за ацяпленне трэба было заплаціць 17,2 рубля. Паводле чэрвеньскіх тарыфаў за гэты ж спажыты аб’ём (1,0163 Гкал) трэба будзе ўжо заплаціць 18,78 рубля.

За гарачую ваду за люты ў гэтай жа кватэры прыйшлося б плаціць 7,11 рубля, а паводле чэрвеньскіх тарыфаў ужо 7,76 рубля.

Пры гэтым эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне паднялі з 1 студзеня гэтага года з 81,42 да 88,99 рубля за 1 Гкал. Нагадаем, у 2018 годзе поўны тарыф на цеплазабеспячэнне панізілі з 91,18 да 81,42 рубля за 1 Гкал.

Hавiны
Беларусь і МВФ не абмяркоўваюць тарыфы ЖКГ
2019.05.12 23:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў