Арганізатараў Дня Волі аштрафавалі на 765 рублёў за адмову плаціць міліцыі за няякасную працу


Юрый Губарэвіч на судзе.
Фота: Belsat.eu

Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёну. Суддзя – Іван Касцян. Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова, Вольгу Кавалькову аштрафавалі на 30 базавых велічыняў за невыкананне сваіх абавязкаў арганізатарамі.

Арганізатары Дня Волі лічаць, што міліцыя выканала свае абавязкі няякасна і аспрэчваюць суму аплаты паслугаў у межах Грамадзянскага кодэксу. У найбліжэйшы час яны пададуць пазоў у суд на міліцыю.

Юрый Губарэвіч заявіў ад імя арганізатараў, што міліцыя не запэўнівала парадку і бяспекі, бо невядомыя ў цывільным па-бандыцку захоплівалі ды вывозілі Дашкевіча і Рымашэўскага, а міліцыя не перашкаджала і не спыняла. Таксама праваахоўнікі спынялі ўдзельнікаў акцыі на выхадзе і прымушалі схаваць бел-чырвона-белую атрыбутыку.

Hавiны
Рымашэўскі: «Людзі ў цывільным нападалі і выкрадалі людзей» на Дзень Волі і за гэта трэба заплаціць Br 6000
2019.04.02 12:03

Раней арганізатары даслалі прэтэнзію ў органы. Адказ на яе ГУУС даслаў толькі ў мінулы чацвер. Міліцыя з прэтэнзіямі не пагадзілася. Затое павялічыла кошт паслугаў дадатковым пагадненнем з 3825 да 6375 руб.

Вольга Кавалькова на судзе.
Фота: Belsat.eu

Юрый Губарэвіч заклікаў спыніць адміністратыўную справу ў сувязі з адсутнасцю правапарушэння. Таксама сёння судзяць яшчэ аднаго арганізатара Дня Волі – Ігара Барысава.

Яму можа пагражаць штраф 20–40 базавых велічыняў або арышт да 15 содняў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў