Юрый Зісер пракаментаваў затрыманні і ператрус у Tut.by


Юрый Зісер каментуе крымінальную справу і затрыманне галоўнай рэдактаркі TUT.BY.

Што Вам вядома на дадзены момант?

Я пэўна ведаю, менш, чым напісана ў прэс-рэлізе Следчага камітэту. Я бачыў, як забіраюць вінчэстары шэрагу супрацоўнікаў рэдакцыі. Прычым не толькі тых, хто пералічаны ў прэс-рэлізе і нікога не пускаюць на працу. У прынцыпе, нам гэта не вельмі шкодзіць. Мы прызвычаеныя працаваць праз інтэрнэт, але ўсё гэта, вядома, вельмі непрыемна. Усё, што мы ведаем, у прэс-рэлізе СК і інтэрв’ю гендырэктаркі БелТА. Мы здзіўленыя і самі нічога не разумеем.

Хто на дадзены момант затрыманы, пра каго Вы ведаеце?

Толькі пра затрыманне Марыны Золатавай і Ганны Калтыгінай з нашых, бо Каравенкава з БелаПАНу, а хто з «Беларускай думкі» не зразумела. Атрымліваецца ніхто. І ведаем мы толькі таму, што іх тэлефоны не адказваюць і са старонкі СК. А так бы і не ведалі.

Чаму менавіта іх затрымалі?

Кіраўнікоў заўсёды затрымліваюць. Хай правераць свае падазрэнні, хай працуюць. Але дрэнна, што гэта адбілася на ўсёй медыяпрасторы.

Ціск на журналістаў узмацняецца ўвесь час. Пачынаюць новыя справы. Як думаеце, гэта робіцца, каб запужаць журналістаў, ці так мусяць расследавацца падобныя справы?

Пакуль нічога не зразумела. Зразумела, што я нічога не ведаў, гендырэктар не ведаў, ніхто з супрацоўнікаў з нас пра гэта не ведаў. На нас гэта звалілася ў адзін дзень.

Якая атмасфера сярод журналістаў? Усе баяцца каментаваць. Ці быў загад не каментаваць?

Не было загаду, але ад арганізацыі мае выступаць адна асоба, і яны правільна робяць. Пакуль што толькі я даю каментары. Мяне пусцілі ў офіс, я паглядзеў, што яны там робяць. Ветліва, культурна. Прыкладна там чалавек дваццаць, калі не больш. Пакуль канфіскавалі толькі вінчэстары. Але яны яшчэ не скончылі, таму невядома.

Калі ў вас канфіскуюць усё, як калісьці ў «Белсату», журналісты змогуць працаваць?

Будуць з дому працаваць, калі забяруць больш, але мне не падалося, што ёсць такая мэта. Яшчэ будуць некалькі гадзінаў складаць пратаколы. І праз увесь гэты час супрацоўнікі не змогуць трапіць у офіс. Думаю, сёння працы ўжо не будзе.

belsat.eu

Стужка навінаў