Юрый Караеў заявіў, што дзяўчатам за акцыі пратэсту плацяць па 60 рублёў


Міністр унутраных справаў Юрый Караеў абвінаваціў пратэстоўцаў у тым, што яны фінансуюцца з-за мяжы. Пра гэта піша БелТА.

Па словах міністра, ядро пратэстоўцаў фінансуецца з-за мяжы. Хлопцам нібыта плацяць 30 рублёў, дзяўчатам – 60.

«Іх выкарыстоўваюць уцёмную, кіруюць іх свядомасцю і падсвядомасцю», – заявіў Юры Караеў.

Ланцуг жанчын з кветкамі расцягнуўся ўздоўж праспекту Машэрава больш чым на два кіламетры

Караеў таксама паабяцаў, што па ўсіх выпадкаў гвалту і перавышэння паўнамоцтваў з боку міліцыі правядуць праверку. Але не цяпер.

«Гэта вельмі дрэнна, я супраць гэтага. Так быць не павінна. Па ўсіх выпадках мы будзем разбірацца. Не цяпер, а калі ўсё сцішыцца», – сказаў Караеў.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў