Юрый Каліна: Шкадую, што «Сярожы» не паказала Польскае тэлебачанне


Сёння фільм Юрыя Каліны «Сярожа» паказалі ў Гайнаўцы пры поўнай зале Дому культуры.

Фільм стаў уступам да дыскусіі пра «выклятых» жаўнераў. Гэтак у Польшчы называюць удзельнікаў падпольнага ўзброенага руху, які вёў па лясах барацьбу супраць камуністаў ад заканчэння Другой сусветнай да 1960-ых гадоў.

1 сакавіка ў Польшчы – дзень іхнай памяці.

Ад рук «выклятых» жаўнераў, між іншым, загінула вялікая частка сямʼі галоўнага героя фільму Сяргея Нічыпарука.

У біяграфіі Сярожы адлюстроўваецца лёс беларускай меншасці, што жыве ва ўсходняй частцы Падляскага ваяводства Польшчы.

Мужчына паходзіць з маленькай беднай вёскі, спакон вякоў ягоныя продкі займаліся сельскай гаспадаркай і назіралі, як іхную зямлю дратуюць войны, як яна дзеліцца паміж рознымі дзяржавамі. «Цішэй едзеш – далей будзеш», – вучыў бацька сына, перакананы, што тут гэта ўніверсальнае правіла.

Польскі радыёжурналіст Яраслаў Іванюк задаўся пытаннем, ці Нічыпарук – такі ж самы, як ягоныя землякі ці ён стаў на чале пераменаў, якія ідуць з захаду? Яраслаў пачаў працу над радыёматэрыялам пра Сярожу, а Юрый Каліна пачаў гэта здымаць для тэлеканалу «Белсат».[/vc_column_text][vc_single_image image=”128959″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У фільме Нічыпарук распавядае гісторыю свайго жыцця. У маладосці ён паддаўся дзяржаўнай прапагандзе і стаў ідэйным камуністам. У 1970-я зразумеў, што камунізм збудаваны «на хлусні ды прытворстве». Ён выкінуў партыйны білет і паступіў у праваслаўную семінарыю ў Варшаве. У 1981 годзе Сярожа стаў старшынём гуртка «Салідарнасці фермераў» у Дубічах Царкоўных, адзінай цалкам праваслаўнай мясцовасці, дзе паўстала філія гэтага абʼяднання.

З цягам часу мужчына стаў індывідуальным прадпрымальнікам – ужо трыццаць гадоў ён будуе з дрэва хаты і цэрквы. Цяпер у яго – сямейны агратурыстычны бізнес у вёсцы Буды ў Белавежскай пушчы: некалькі драўляных хатаў з традыцыйнаю лазняю ды карчмою. Найвялікшы гонар – адрамантаваная ім хата 1887 года.

«Поўная зала ў Гайнаўскім доме культуры сведчыць, што людзі хочуць паглядзець гэты фільм. Такіх запрашэнняў у нас вельмі многа. І я, там дзе магу, езджу, але шкадую, што Польскае грамадскае тэлебачанне пасля паказу на «Белсаце», гэта было 10 студзеня, не паказала гэтага фільму, хаця б у Беластоку», – заявіў Юрый Каліна ў размове з радыё «Рацыя».

Глядзіце фільм «Сярожа» онлайн:

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ZtBX5cumSsY”][vc_column_text]У студзені фільм Каліны прызналі найлепшай прэмʼерай на VII кінафоруме ў Днепрапятроўску.

ДД

Стужка навінаў