Юрый Чыж пакінуў пасаду гендырэктара «Трайпл»


Юрый Чыж

Вядомы бізнесовец змяніў пасаду.

Замест Юрыя Чыжа кіраўніком ААТ «Трайпл» цяпер зʼяўляецца ягоны старэйшы сын Сяргей Чыж, паведамляе выданне Naviny.by.

31 студзеня быў апошнім працоўным днём Юрыя Чыжа на пасадзе генеральнага дырэктара «Трайпл». Бізнесовец кіраваў заснаваным ім самім прадпрыемствам каля 25 гадоў.

«Я далёка нікуды не сыходзіў. Я застаўся ў кампаніі. У нас адбыліся структурныя змены. Невялікая ракіроўка. Я ўзначальваю цяпер назіральны савет», – распавёў Юрый Чыж.

Разам з тым, як патлумачылі ў адміністрацыі «Трайплу», фармальна Юрый Чыж пакуль не зацверджаны на пасаду старшыні назіральнага савету – гэта адбудзецца падчас справаздачна-выбарнага сходу.

Юрый Чыж застаецца асноўным уладальнікам «Трайплу». У статутным фондзе кампаніі яму належаць 66,5 % акцыяў.

Летась з сакавіка па верасень бізнесовец знаходзіўся ў СІЗА КДБ, яго вінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак «Прессбол»

Стужка навінаў