Юнкер: Турцыя цяпер не можа стаць сябрам ЕЗ


Старшыня Еўракамісіі лічыць, што сённяшняя Турцыя не мае шанцаў далучыцца да еўрапейскай супольнасці.

Жан-Клод Юнкер заявіў, што замарозіць размовы з Турцыяй аб уступленні ў Еўразвяз было б цяпер «контрпрадуктыўна», адкідваючы такім чынам прапанову Аўстрыі спыніць перамоўны працэс.

Reuters цытуе размову палітыка з немецкім дзяржаўным тэлеканалам ARD, якому ён заявіў, што Турцыя цяпер «не пасуе да таго, каб быць сябрам Еўразвязу».

«Турцыя, у цяперашняй сітуацыі, не можа стаць сябрам Еўразвязу – напэўна не, калі яна верне смяротнае пакаранне, чаго дамагаюцца некаторыя», – заявіў Юнкер журналістам у Бруселі.

Таксама Юнкер дадаў, што не лічыць, аднак, спыненне перамоваў з Турцыяй «карысным».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў