Юнак заштурхнуў сваю былую дзяўчыну ў багажнік машыны і з'ехаў


Міліцыянты Берасцейшчыны раніцай правялі на тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў спецыяльны план «Перахоп». Нагодай стаў зварот у 102 з інфармацыяй пра тое, што ў Берасці малады чалавек заштурхнуў дзяўчыну ў багажнік аўтамабіля і з’ехаў у невядомым кірунку. Пра гэта паведамляе прэсавая служба МУС.

Пазней у міліцыю патэлефанавала і дзяўчына, якая распавяла, што знаходзіцца ў багажніку аўтамабіля «Фольксваген Джэта», якім кіруе яе былы хлопец. Куды накіроўваецца аўтамабіль яна не ведае, але паведаміла супрацоўнікам міліцыі звесткі пра кіроўцу.

У выніку аўтамабіль выявілі ў вёсцы Бусні Жабінкаўскага раёну, а пазней знайшлі і 20-гадовага, жыхара Кобрынскага раёну, і 21-гадовую дзяўчыну, працаўніцу аднаго з банкаў Берасця.

Дзяўчына распавяла, што малады чалавек выцягнуў яе з багажніка і зацягнуў за прыпынак грамадскага транспарту, дзе некалькі разоў ударыў бітай па галаве. Юнак затрыманы, следчыя распачалі справу. Дзяўчына шпіталізаваная з траўмай галавы ў больніцу.

Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч.1 арт.182 Крымінальнага кодэкса (выкраданне чалавека). Падазраваны затрыманы.

Hавiны
Мужчына забраў джып у сяброўкі, пагражаючы ёй нажом. Міліцыя аб’явіла план «Перахоп»
2019.06.14 11:32

belsat.eu

Стужка навінаў