Юлію Скрыпаль выпісалі са шпіталя – СМІ


Дачку экс-афіцэра Сяргея Скрыпаля выпісалі 9 красавіка. Sky News са спасылкай на свае крыніцы адзначае, што сёння чакаецца заява лекараў з гэтай нагоды.

Раней журналісты паведамлялі, што Сяргей Скрыпаль прыйшоў у прытомнасць і можа размаўляць.

66-гадовага Скрыпаля і ягоную 33-гадовую дачку Юлію шпіталізавалі з сімптомамі атручвання ў брытанскім Солсберы 4 сакавіка. Следства высветліла, што іх атруцілі нервова-паралітычным газам «Новичок», распрацаваным у Расеі.

Лондан абвінаваціў Маскву ў хімічнай атацы на сваёй тэрыторыі. У адказ на атаку 28 краінаў выслалі расейскіх дыпламатаў.

Варта адзначыць, што эксперты брытанскай ваеннай лабараторыі ў Портан-даўн не ўсталявалі, дзе менавіта было выраблена рэчыва, якім атруцілі Сяргея і Юлію Скрыпаль. Ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць гэтую версію, прадстаўлена не было. Расея катэгарычна зняпраўждвае ўсе абвінавачванні. Пуцін сцвярджаў, што падобныя рэчывы здольныя вырабляць каля 20 краінаў свету.

6 красавіка кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей заклікаў да аб’ектыўнага расследавання інцыдэнту ў Солсберы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў