YouTube перастане паказваць карыстальнікам дакладную колькасць падпісчыкаў каналаў


YouTube са жніўня сёлета пачне паказваць карыстальнікам акругленую колькасць падпісчыкаў каналаў замест дакладнай. Пра гэта паведамляецца ў блогу відэасэрвісу, піша Meduza.

YouTube адзначае, што ўжо цяпер у некаторых выпадках акругляе лік падпісантаў; далей сэрвіс распаўсюдзіць гэтую практыку на ўсе каналы, на якія падпісаны больш за тысячу карыстальнікаў.

«Мы ведаем, што колькасць падпісчыкаў вельмі важна як для блогераў, гэтак і для фанатаў, таму мы вырашылі папярэдзіць усіх за некалькі месяцаў да зменаў!» – паведаміў YouTube.

Пасля новаўвядзення колькасць сваіх падпісчыкаў будуць бачыць толькі ўласнікі каналаў.

Hавiны
Першыя ў свеце: YouTube узнагародзіў беларускамоўны канал!
2019.04.15 16:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў