YouTube назваў самыя паспяховыя відэакліпы дзесяцігоддзя


YouTube назваў самыя папулярныя музычныя відэа, якія з’явіліся на відэахостынгу цягам апошніх дзесяці гадоў. Спіс узначальвае кліп на песню Despacito. З моманту зʼяўлення ў студзеня 2017 году кліп праглядзелі больш за 6,5 мільярды разоў.

На другім месцы – ролік Эда Шэран на песню Shape Of You з 4,5 мільярда праглядаў.

На трэцім месцы апынуўся дуэт Уіза Халіфы і Чарлі Пута з кліпам на песню See You Again. Відэа набрала 4,3 мільярды праглядаў.

У пяцёрку лідараў трапілі Марк Ронсан і Бруна Марс з песняй Uptown Funk (3,7 мільярды праглядаў) і кліп Gangnam Style паўднёвакарэйскага выканаўцы PSY (3,4 мільярды праглядаў).

На шостым месцы Джасцін Бібер з кліпам на песню Sorry (3,2 мільярды праглядаў), на сёмым – кліп гурта Maroon 5 на песню Sugar (3 мільярды праглядаў), на восьмым – відэа Кэці Пэры на песню Roar (2,9 мільярды праглядаў), на дзявятым – кліп One Republic на кампазіцыю Counting Stars (2,88 мільярды праглядаў), на дзясятым – відэа Эда Шэран на кампазіцыю Thinking Out Loud (2,86 мільярды праглядаў).

Hавiны
«Чарнобыль» і «Гульня тронаў». Што беларусы найчасцей шукалі праз «Google»
2019.12.11 12:33

 

belsat.eu

Стужка навінаў