«Ёсць рыдлёўка, джып і гарбата. Дапамагу адкапаць машыну і адбуксую»: валанцёры прапануюць сваю дапамогу (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)


Валанцёры з Менску, Полацку, Ліды, Жлобіну, Горадні, Берасця, Віцебску ды іншых гарадоў выклалі ў сеціва свае кантакты з прапановай дапамагчы аўтамабілістам, якія сталі закладнікамі цыклону «Даніэла».

Спіс кантактаў можна паглядзець тут >>>

У гэты спіс можа дадацца кожны!

Групы валанцёраў у сацыяльных сетках:

Глядзіце таксама >>> ГУУС Менск: «На дорогах города АдЪ»

Сіноптыкі папярэджваюць, што 12 студзеня цягам дня чакаюцца моцныя завеі і мокры снег. Кіроўцам прапаноўваюць устрымацца ад паездак на ўласным аўтатранспарце.

«На тэрыторыю краіны прыйдзе магутны цыклон, абвешчана штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Але параўноўваць яго з «Хаўерам» не варта, яму далёка да «Хаўера» (моцны цыклон, які прыйшоў у Беларусь у 2013-м), – падкрэсліў кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў