«Ён вінаваты ў іхнай смерці». У Варшаве прайшла акцыя ля амбасады Расеі


Забойства Ганны Паліткоўскай містычна супадае з іншай датай – днём народзінаў Уладзіміра Пуціна. Сёння прэзідэнт Расеі адзначае 64-годдзе. Дата не круглая. І Пуцін яе святкуе ў шчыльным гуртку сваякоў і сяброў. Але да падзеі гэтай прыкутая ўвага ўсяго свету. Крэмль зрабіў з «сямейнага» дня нараджэння піяр-акцыю. Прэс-сакратар Пуціна прапанаваў расейцам выпіць за здароўе прэзідэнта.

У Расеі Пуціна з самага ранку павіншавалі дэпутаты Дзярждумы. Яны вырашылі падарыць кіраўніку Крамля 450 ружаў, па адной ад кожнага. Не спыніла думцаў нават тое, што, паводле расейскай традыцыі, жывым людзям не дораць цотную колькасць кветак.

У Нью-Ёрку зранку невядомыя вывесілі на адным з мастоў банер з партрэтам Пуціна і надпісам «Міратворац». Аднак неўзабаве плакат зняла паліцыя.

У Варшаве ж адбылася акцыя пратэсту каля амбасады Расеі пад назвай «Ён вінаваты ў іхнай смерці». Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары прынеслі да брамы расейскай дыпламатычнай місіі партрэты дзясяткаў суайчыннікаў, якія загінулі на вайне, развязанай Пуціным на Данбасе. Падтрымалі ўкраінцаў шмат якія жыхары Варшавы, былі сярод іх і беларусы.

НН, «Белсат»

Стужка навінаў