«Ён умее карыстацца камп'ютарам»: мэрам нямецкага гораду стаў неанацыст


Партыя канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель асудзіла абранне члена ультраправай Нацыянальнай дэмакратычнай партыі NPD (Nationaldemokratische Partei Deutschlands) Стэфана Ягшы мэрам гораду Вальдзідлунг (акруга Альтэнштадт, зямля Гэсэн), паведамляе apnews.com.

Стэфан Ягш.
Фота: wikipedia.org/wiki/Stefan_Jagsch

Анэгрет Крамп-Карэнбаўэр, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС) заявіла пра неабходнасць адмены рашэння.

Прадстаўніка NPD абралі аднагалосна. За яго свае галасы аддалі мясцовыя прадстаўнікі самых уплывовых нямецкіх партыяў.

Мясцовы сябра ХДС Норбэрт Шэласко, які таксама прагаласаваў за ультраправага кандыдата, сказаў, што мясцовы савет абраў яго, бо «у нас няма нікога іншага, асабліва маладога, хто ведае, як карыстацца кампʼютарамі і адпраўляць электронныя лісты».

Нядаўна Канстытуцыйны суд Нямеччыны адхіліў прапанову забараніць NPD. Гэтую партыю абвінавачвалі ў прапагандзе расізму і антысемітызму.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў