«Ён падаваўся ворагам усяго беларускага». Памёр галоўны ідэолаг 1990-х Уладзімір Замяталін


Уладзімір Замяталін. Фота: Film.ru

Пра гэта карэспандэнтам belsat.eu паведамілі знаёмыя і пацвердзілі сваякі палітыка. Дакладныя прычыны смерці пакуль невядомыя.

«Нешта з сэрцам. Сардэчная недастатковасць. Яшчэ не было ўскрыцця. Ён памёр дома. Будзе ўскрыццё і будзе высветленая прычына смерці», – распавялі ў сям’і Уладзіміра Замяталіна.

Ізноў «долбанный» Замяталін

Палітык нарадзіўся ў 1948 годзе ў Расеі. Скончыў Данецкую вайскова-палітычную вучэльню і Вайсковую акадэмію. З 1983 года ў Беларусі. Працаваў у Беларускай вайсковай акрузе і Міністэрстве абароны Беларусі, у тым ліку ўзначальваў прэс-службу вайсковага ведамства.

У 1994 годзе працаваў у штабе прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча, а затым – у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

У 1997-2000 гадах – віцэ-прэм’ер, адказваў за пытанні культуры, адукацыі, рэлігіі і нацыянальных мяншыняў, затым да 2001 года – першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, дзе таксама адказваў за ідэалогію.

Фраў А. і містар Б.

«З ім немагчыма было згаджацца, ён падаваўся ворагам усяго беларускага і, магчыма, да пэўнай ступені быў ім – прынамсі, у разуменні апанентаў, але ў яго, прынамсі, быў пункт гледжання, які быў сэнс аспрэчваць», – адзначаў палітык і публіцыст Аляксандр Фядута.

З 2006 года цягам некалькіх гадоў Замяталін узначальваў кінастудыю «Беларусьфільм».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары