Яўгена Афнагеля пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 дзён


Яўген Афнагель, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» затрыманы і арыштаваны на 15 дзён. Палітыка асудзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расеяй, паведаміў актывіст Павал Юхневіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Яшчэ аднаго актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага таксама асудзілі на 15 сутак. Калядныя святы ён правядзе за кратамі.

У Менску і ў рэгіёнах міліцыянты затрымліваюць актывістаў і выносяць папярэджанні пра недапушчэнне парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах

Абноўлена
Міліцыя папярэдзіла Севярынца, каб ён не ладзіў акцыю 20 снежня
2019.12.18 15:44

20 снежня а 18 гадзіне сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікае сабрацца на Кастрычніцкай плошчы. У гэты дзень у Расеі Аляксандр Лукашэнка мае сустрэцца з Уладзімірам Пуціным і працягнуць перамовы пра інтэграцыю. «Белсат» зладзіць стрым з акцыі.

Hавiны
У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было
2019.12.18 06:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў