Яўген Афнагель у інтэрв'ю «Euronews»: «Беларусы ненавідзяць Лукашэнку»


Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель пракаментаваў вынікі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 17 лістапада, тэлеканалу «Euronews».

У размове з журналістамі каардынатар руху заявіў, што апазіцыя не прызнае вынікі выбараў.

«Натуральна, вынікі “выбараў” мы не прызнаем. Натуральна, было зразумела, што апазіцыю гэтак званы парламент не прапусцяць па адной простай прычыне: Лукашэнку ненавідзіць большасць беларусаў, і большасць беларусаў выступаюць супраць яго», – сказаў Яўген Афнагель.

Нагадаем, што ў Палату прадстаўнікоў не трапіў ніводзін прадстаўнік апазіцыі.

Hавiны
ЦВК назвала прозвішчы новых дэпутатаў. Апазіцыі сярод іх няма
2019.11.18 06:40

Парламенцкая асамблея рады Еўропы (ПАРЕ) расчараваная невыкананнем Беларуссю рэкамендацый асамблеі. «Гэта [невыкананне рэкамендацыяў – заўв. belsat.eu] пазбаўляе грамадзянаў магчымасці браць удзел у дэмакратычным працэсе», – заявіў 18 лістапада прадстаўнік дэлегацыі ПАРЕ лорд Дэвід Бленкатра. У сваю чаргу АБСЕ звяртае ўвагу на тое, што сёлетнія парламенцкія выбары прайшлі без «рэалізацыі на практыцы» іхных рэкамендацыяў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў