Арганізатараў акцыяў супраць інтэграцыі пасадзілі


Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання «Акрэсціна». Там жа знаходзіцца кіраўнік «Маладога Фронту» Дзяніс Урбановіч.

Пра арышт Афнагеля паведаміў ягоны паплечнік па «Еўрапейскай Беларусі» Павел Юхневіч.

Пазней Павел Севярынец напісаў у сваім Facebook’у, што сярод затрыманых яшчэ два арганізатары акцыяў супраць інтэграцыі. «Кіраўнік Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч, каардынатары Еўрапейскай Беларусі Яўген Афнагель і Максім Вінярскі затрыманыя, першыя два – на Акрэсціна. Гэта таксама арганізатары 7-8 снежня. Ім трэба перадачы заўтра і, магчыма, падтрыманне на судах (калі судоў яшчэ не было)», – заклікае палітык.

18 снежня сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі АМАПаўцы. У гэты ж дзень палітыка адвезлі ў суд. За правядзенне несанкцыянаваных акцыяў 7 і 8 снежня (ч.3 арт. 23.34 КаАП) палітыку далі 15 содняў арышту, але міліцыянты яго чамусьці адпусцілі.

Таксама праваахоўнікі папярэдзілі Паўла Севярынца, каб ён не ладзіў акцыю 20 снежня.

Пазней на сайце МУС з’явілася тлумачэнне, чаму нельга праводзіць акцыю на Кастрычніцкай плошчы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў