Яўген Афнагель: 25 сакавіка будзе і канцэрт, і дэманстрацыя


Актывіст Яўген Афнагель прапануе спыняць спрэчкі наконт Дня Волі, выгадныя «толькі ворагам».

Пра гэта ён напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

«Сябры, спыняйце спрэчкі наконт Дня Волі, якія выгадныя толькі нашым ворагам. Мы казалі, што ўлады гатовыя на саступкі, бо іншага выйсця ў іх проста няма – так і атрымалася. Можна было дабіцца нашмат большага, але, напэўна, гэта яшчэ наперадзе.

25 сакавіка будзе і святочны канцэрт, і святочная дэманстрацыя. Збярэмся на плошчы Якуба Коласа і пройдзем па нашым праспекце Незалежнасці, па нашым горадзе пад нашымі сцягамі да Опернага тэатру. І ніхто не забароніць кожнаму з нас адзначыць наш Дзень Волі так, як мы хочам. Рыхтуйце сцягі і добры настрой!»

Учора стала вядома, што Менгарвыканкам дазволіў мітынг і канцэрт на Дзень Волі – каля Тэатру оперы і балету.

Заява на правядзенне мітынгу і канцэрту стала кампрамісам паміж уладамі і арганізатарамі святкавання: Менгарвыканкам не задаволіў папярэднюю заяву і прапанаваў апазіцыі адмовіцца ад шэсця.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары