Яшчэ ў трох цягніках з'явіўся Wi-Fi


«Беларуская чыгунка» пашырае колькасць цягнікоў з бясплатным доступам да Інтэрнэту.

З гэтага месяца карыстацца бясплатным Wi-Fi можна на цягніках рэгіянальных лініяў бізнэс-класа Менск–Полацак, Менск-Ліда і Менск-Вільня (толькі на тэрыторыі Беларусі). Абслугоўвае сувязь у цягніках аператар Velcom.

«Каб падлучыцца да Wi-Fi неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу будзе высланы пасажырам пры дапамозе SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў», – адзначаецца на сайце «Беларускай чыгункі».

Упершыню бясплатны Wi-Fi з’явіўся ў жніўні 2016 года ў цягніках межрэгіянальных лініяў бізнэс-класа Менск-Гомель.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў