Пажар у госпісе для састарэлых у Падмаскоўі


Фота: МНС РФ

Трагедыя здарылася ў госпісе для састарэлых у Маскоўскай вобласці Расеі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Пажар адбыўся ў госпісе для састарэлых «Другі дом» у Краснагорску. Паводле крыніцы ў МНС, колькасць загінулых дасягнула 10 чалавек.

Пасля інцыдэнту шпіталізавалі дзевяць чалавек, шасцёра з іх – у рэанімацыі.

Hавiны
COVID-19 забраў грошы ў дзяцей. Госпіс чэрпае з запасаў
2020.05.04 11:59

У госпісе было 37 чалавек, восем з іх – персанал.

Паведамленне аб узгаранні паступіла на пульт пажарнай аховы 10 траўня ў 23:59. Праз 1 гадзіну 10 хвілін пажар патушылі.

Прычынай узгарання магла стаць няспраўнасць воданагравальніка. Пажар знаходзіўся на другім паверсе будынку.

Двухпавярховы будынак быў арандаваны прыватнай асобай. Састарэлых, сярод якіх былі ляжачыя, змяшчалі без дакументаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў