Яшчэ адзін выбух у Шры-Ланцы


Пра гэта паведамляе агенцтва «Reuters», спасылаючыся на відавочца.

Інцыдэнт адбыўся ў Каломба. Каля касцёлу, дзе ў нядзелю 21 красавіка адбыўся тэракт, выбухнуў грузавік, калі сапёры спрабавалі абясшкодзіць знойдзеную ў ім бомбу.

«Быў невялікі выбух», – напісаў у сваім «Twitter’ы» мясцовы журналіст.

Раней паліцыя знайшла на аўтобуснай станцыі ў прыгарадзе Каломба 87 дэтанатараў.

Hавiны
Тэракт у Шры-Ланцы зладзілі мясцовыя радыкальныя ісламісты
2019.04.22 13:32

Пасля серыі тэрактаў паліцыя Шры-Ланкі затрымала 24 асобы.

За нядзельнымі тэрактамі ў трох гарадах Шры-Ланкі стаіць радыкальная ісламская групоўка «National Thowheeth Jama’ath». Гэтую інфармацыю пацвердзілі ва ўрадзе Шры-Ланкі, паведамляе агенцтва «Associated Press». Улады Шры-Ланкі не выключаюць, што радыкальным ісламістам дапамагалі міжнародныя тэрарысты.

Серыя выбухаў прагрымела ў Шры-Ланцы 21 красавіка ў гатэлях і каталіцкіх касцёлах. Ахвярамі тэрактаў сталі не менш за 290 асобаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў