Яшчэ адзін мост затрашчаў па швах, гэтым разам у Наваполацку

У Наваполацку зачынілі Калінінскі мост праз Заходнюю Дзвіну для праезду цяжкага транспарту.

Кіроўцы астатніх машын павінныя выконваць дыстанцыю ў 70 метраў, паведамляе канал «АНТ».

Канструкцыя не ўпадзе, кажуць спецыялісты, мост, хутчэй за ўсё, чакае няпросты рамонт, звязаны з самой тэхналогіяй, якая калісьці падавалася прарыўной у будаўніцтве вялікіх пераправаў.

«Звонку ў нас жалезабетонная канструкцыя, армаваная сталлю, унутры пустэча», – кажа галоўны інжынер прадпрыемства «Віцебскаўтадар» Аляксандр Рымашэўскі.

Адсюль назва «каробчаты метад будаўніцтва». Савецкае ноу-хау, пра яго пісалі ў падручніках для студэнтаў, здымалі кіно. «Вуліца без канца» – у Наваполацку вялікі фільм 1972 года выпуску пачынаўся з гонару савецкіх архітэктараў. Акрамя таго, метад быў хуткім і танным. Пустыя жалезабетонныя (як быццам скрынкі) нанізвалі, быццам каралі на ліны, замацоўвалі на асновах мастоў. Праўда, ужо нават тады не казалі, што гэта назаўжды. З пяці мастоў такой канструкцыі ў Беларусі трэснулі ўсе.

Алег Удовін, начальнік упраўлення маставога праектавання прадпрыемства «Белгіпрадар» адзначае:

«Не было такога, што на сто, 75, 30 гадоў. Іх праектавалі, разлічвалі надзейнасць, але яна была ўмоўная. Ён падае. Мы з вамі сядзім, а ён падае».

Пра праблемы з яшчэ адным мостам, на Гомельшчыне, глядзіце ў нашым рэпартажы:

НМ, belsat.eu, фотаздымак 2-goroda.by

Глядзі таксама

Hавiны