Яшчэ адзін дыпламат звольніўся з МЗС


Міхаіл Гольцаў, консул генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку паведаміў, што звольніўся з МЗС. Пра гэта дыпламат напісаў у сваім Facebook.

Міхаіл Гольцаў, консул генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку піша, што на працягу амаль дзевяці гадоў ён імкнуўся служыць краіне і людзям.

«Per aspera ad astra: праз гэты прынцып ішлі гады навучання, павышэння ўзроўню кваліфікацыі ды заняткі любімай справай: быць карысным людзям і аказваць ім дапамогу ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. На жаль, гэты этап у выглядзе 8,5 гадоў служэння краіне і людзям завершаны. У сваёй дзейнасці я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму, прафесіяналізму і адданасці справе, і стараўся на карысць усяго грамадства. Я дзякую ўсім, каго ведаю і не ведаю, але каму я змог прынесці карысць і дапамагчы. Самае галоўнае – гэта падзяка чалавечая», – напісаў Міхаіл Гольцаў.

Дыпламат, які ведае тры замежныя мовы цяпер у пошуках працы і гатовы разгледзець розныя вакансіі, у тым ліку ў сферы турызму і гатэльнага бізнесу.

Hавiны
Гэта загад: МЗС настойвае на скарачэнні дыпламатаў у амбасадах Польшчы і Літвы
2020.10.03 14:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў