Яшчэ адзін беларускі дыпламат падтрымаў пратэсты: «Лукашэнка павінен сысці»


Былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч выказаўся супраць дзейнай улады.

«Падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, які з гаранта бяспекі і суверэнітэту ператвараецца ў галоўную пагрозу, лічу для сябе як грамадзяніна і дыпламата здрадай Радзіме і нацыянальным інтарэсам. Лукашэнка павінен сысці», – напісаў ён у сваім Фэйсбуку.

Мацукевіч займаў пасаду часовага паверанага ў справах Беларусі ў Швейцарыі з вясны 2016 года да лета 2020 года. Гэта ўжо другі дыпламат, які выступіў супраць Аляксандра Лукашэнкі на фоне апошніх падзеяў. Раней падтрымаў пратэстоўцаў амбасадар Беларусі ў Славаччыны Ігар Ляшчэня.

Hавiны
Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты
2020.08.16 09:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў