Яшчэ адзін беларус памёр у Егіпце


34-гадовы мужчына памёр ад сардэчнай недастатковасці, паведаміла TUT.BY інфармаваная крыніца.

Жыхар Менску памёр у Хургадзе на мінулым тыдні. Гэтую інфармацыю пацвердзіў беларускі МЗС.

Мужчына быў на курорце з жонкай.

Цягам апошніх месяцаў у Егіпце памерлі чатыры беларускія турысты.

Летась, у кастрычніка, у егіпецкай больніцы памёр мужчына, які адпачываў з жонкай у Шарм-эль-Шэйху. Жанчына памерла ўжо ў Менску.

10 снежня ў Шарм-эль-Шэйху памерла яшчэ адна беларуска. 17 снежня ў аэрапорце стала дрэнна 51-гадоваму беларусу, які прыехаў адпачываць з сям’ёй. Мужчына памёр у мясцовым шпіталі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў