Яшчэ адзін беларус будзе судзіцца з падатковай праз дэкрэт аб дармаедах


Сяргей Сівадзедаў

29-гадовы Сяргей Сівадзедаў, жыхар вёскі Воля Камянецкага раёну, падаў у суд на падатковую інспекцыю, бо не лічыць сябе «дармаедам».

Малады чалавек працуе на зямлі і з гэтага жыве, але як і шматлікія беларусы атрымаў так званы «ліст шчасця». Сяргей не разгубіўся і па прыкладзе гомельца Аляксандра Сямёнава падаў у суд на падатковую інспекцыю Камянецкага раёну. Сівадзедаў дамагаецца, каб суд прызнаў, што ён не з’уяўляецца «дармаедам» і не павінен плаціць падатак паводле дэкрэту №3.

«Мяне абвінавачваюць у тым, што я нібыта з’яўляюся сацыяльным утрыманцам, хаця я так не лічу. Я плачу розныя падаткі і мыты. За што я павінен плаціць цяпер – за тое, што я з’яўляюся беларусам?» – пытаецца Сяргей Сівадзедаў, размаўляючы з карэспандэнтам belsat.eu

Малады чалавек упэўнены, што суд стане на ягоны бок і вызваліць ад падатку, тым больш, што гамельчука Аляксандра Сямёнава, які судзіўся з падатковай, выкраслілі са спісу «дармаедаў».

Глядзіце таксама:

АС, belsat.eu

Стужка навінаў