Яшчэ адно камуністычнае свята будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні


Прэм’ер-міністр краіны Сяргей Румас падпісаў распараджэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі.

Старшынём аргкамітэту прызначаны міністр адукацыі Ігар Карпенка, яго намеснікам – першы сакратар Цэнтральнага камітэту грамадскага абʼяднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Зміцер Варанюк.

Аргкамітэту даручана да 1 траўня наступнага году распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў.

Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку аргкамітэт можа прыцягваць да сваёй працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацыяў, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкаму і іншых арганізацыяў.

Пры гэтым дзяржава не прымае ўдзелу ў адзначэнні нацыянальных святаў, важных датаў у гісторыі нашай краіны.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў