Яшчэ аднаго высокапастаўленага медычнага чыноўніка пачнуць судзіць у Менску 10 студзеня


Начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака будуць судзіць у Менску, паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Разбіральніцтва ў крымінальнай справе ў дачыненні да Стрыжака пачнецца 10 студзеня ў 10.15 у судзе Цэнтральнага раёна Менску.

Андрэй Стрыжак абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 КК (атрыманне хабару паўторна, у буйным памеры).

Генпракуратура пакінула без змены ўжытую на стадыі папярэдняга расследавання меру стрымання -заключэнне Стрыжака пад варту

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў