Яшчэ 142 чалавекі памерлі ад каронавіруса за содні


Будысцкія манахі ў масках ад каронавіруса.
Фота: Sunil Sharma / Zuma Press / Forum

За 15 лютага на тэрыторыі кантынентальнага Кітаю выявілі 2009 новых выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-2019. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай камісіі здароўя КНР.

Таксама выяўлена 1918 выпадкаў падазрэння на вірус. За 15 лютага 142 інфікаваныя чалавекі памерлі, а 1323-х вызвалілі са шпіталёў.

Hавiны
Першы ў Еўропе. Францыя паведаміла пра смерць ад каронавіруса
2020.02.15 13:12

Агулам за ўвесь час пацверджана 68500 выпадкаў заражэння каронавірусам. Пад медычным наглядам знаходзяцца 158 764 чалавекі, якія кантактавалі з заражанымі. Памерла 1665 чалавек (з іх 1233 у горадзе Ўу-Хань), а ачунялі – 9419.

Таксама выяўлена 84 выпадкі заражэння ў Гон-Конгу, Макаў і Тайвані. Тут 1 чалавек памёр, а 6 выпісалі са шпіталёў.

Hавiны
Кітайскі каронавірус дабраўся да новага кантынента
2020.02.15 10:45

За межамі Кітая, паводле апошніх звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, вірус выяўлены ў 25 краінах. Там зафіксаваны тры смерці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў