Ярмошына застанецца кіраўніцай ЦВК


«Старшыня камісіі, як выявілася, не змяняецца», – сказала Ярмошына пасля сустрэчы з Лукашэнкам, у ходзе якой стала вядома, што яна не пакіне сваю пасаду пасля 20 снежня.

Кіраўніца ЦВК раней дапускала, што можа сысці ў адстаўку, але пазней заявіла, што рашэнне «залежаць ад планаў наймальніка».

Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу ЦВК сканчаецца 20 снежня. На пасаду сакратара ЦВК, якую да нядаўняга часу займаў Мікалай Лазавік, Ярмошына запрапануе Алену Дмухайла.

Лукашэнка прызначыў Ярмошыну старшынём ЦВК 6 снежня 1996 года, пасля таго як 14 лістапада незаконна (прызначэнне і адстаўка ўваходзіла ў кампетэнцыю Вярхоўнага Савету) адхіліў ад пасады Віктара Ганчара.

За сваю 20-гадовую кар’еру Ярмошына 4 разы кіравала хадой прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у парламент (праводзіць пятыя), ды правяла рэферэндум, пасля якога паўнамоцтвы Лукашэнкі сталі неабмежаванымі.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў