Ярмошына як залатая рыбка. Як выканаць трэцяе жаданне беларусаў?

У нелегітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі няма сумненняў ужо ні ў каго, акрамя спадарыні Качанавай, што зусім заблыталася. Сведчанне гэтай нелегітымнасці – акцыі пратэсту, пашырэнне страйкаў, міліцэйскія генералы і чыноўнікі мясцовага зроўню, якія прыязджаюць і выходзяць у месцы збору людзей.

Hавiны
«Тое, што робяць сілавікі, – гэта генацыд». Менчука абстралялі гумовымі кулямі за сто метраў ад дому
2020.08.14 13:31

Праблема ў іншым

Што да вынікаў выбараў: іх можна хіба сёння праверыць, пералічыўшы галасы?

У каго-небудзь ёсць сумневы ў тым, што ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі быў спушчаны «план» – колькі людзей і як павінны прагаласаваць і аддаць голас? Мы можам, напрыклад, даведацца дакладна, як галасавалі тыя, хто прыйшоў на ўчасткі датэрмінова? Бо і сярод іх ёсць тыя, хто не галасаваў за Лукашэнку. Дык якія лічбы тады абвесціць Лідыя Ярмошына 18 жніўня?

Фальсіфікаваныя. Іншых у яе няма. І быць не можа. І пералік бюлетэняў нічога не дасць: арганізатары фальсіфікацый ўжо замянілі ўсё, што маглі. Сапраўдныя бюлетэні, хутчэй за ўсё, знішчаны. Як дамагчыся праўды?

ВІДЭА
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў
2020.08.14 13:14

Канстытуцыя і заканадаўства прадугледжвае дзве магчымасці. Пазачарговыя – і паўторныя выбары. Дату пазачарговых выбараў можна назваць толькі пасля таго, як утварылася вакансія прэзідэнта; робіць гэта беларускі парламент. Вы давяраеце беларускаму парламенту, які маўчаў тры дні, а на чацвёрты дзень нарадзіў дзве заявы, дэ факта абвінаваціў пратэстоўцаў у нагнятанні абстаноўкі? Я не давяраю. І вам не раю. Бо сярод гэтай дэпутацкай біямасы не знайшлося нават аднаго прыстойнага чалавека, які адважыўся падтрымаць сваіх, так бы мовіць, выбаршчыкаў.

А вось з паўторнымі выбарамі ўсё куды цікавей. Для іх правядзення дастаткова рашэння Цэнтральнай выбарчай камісіі. І падстава ёсць: у сувязі з грубымі парушэннямі пры падліку галасоў (у вас ёсць сумневы ў тым, што яны былі?) і немагчымасцю вызначыць праўдзівы вынік. Гэта – як раз тая сітуацыя, з якой мы сутыкнуліся.

І гэта – сапраўднае выкананне трэцяга жадання пратэстоўцаў. Таму што два першыя – спыненне гвалту на вуліцах і вызваленне ўсіх палітвязняў – я раіў бы ўладзе (таму, што засталося ад гэтай структуры, якая валяецца ў крывавай гразі) выканаць неадкладна. Бо далей зацягваць – гэта ўжо не пятля на шыі прэзідэнта, гэта проста кайданкі на руках некаторых генералаў, якія не здолелі своечасова зарыентавацца.

Трэцяе жаданне

Выконваючы яго, паводле закону, для правядзення паўторных выбараў неабходна зноўку сфармаваць тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі. Як вы думаеце, ці будуць на гэтым разам у іх уключаныя прадстаўнікі апазіцыі ці не? Неабходна зноўку падрыхтаваць усю нарматыўную базу (усе метадычкі ЦВК і інш.). Як вам здаецца, назіральнікам гэтым разам дазволяць прысутнічаць на ўчастках і патрабаваць пераліку галасоў? Ці будуць своечасова даваць копіі пратаколаў? Ці будуць выклікаць міліцыю на ўчастак па кожным чыху? Калі цэнтральная ўлада не прыйшла ў прытомнасць, то мясцовай хапіла. І цяпер гэтыя хлопцы сапраўды не пойдуць на фальсіфікацыі. У іх дырэктараў школ на гэта не хопіць.

І – самае цікавае. Гэта два кадравых пытанні. Першы – вылучэнне кандыдатам у прэзыдэнты грамадзяніна Лукашэнкі А.Р. Вы думаеце, ён зможа сабраць сто тысяч подпісаў пад сваё вылучэнне? Я ўпэўнены, што не збярэ.

ВІДЭА
Медыкі ў белым і жанчыны ў чорным. Шосты дзень пратэстаў. ОНЛАЙН
2020.08.14 09:14

І другое пытанне. У нас ёсць канчатковы бенефіцыяры гэтага працэсу. Працэсу сумленных паўторных выбараў. Так. Не смейцеся. Я аб ёй. Аб галоўнай баршчаварцы краіны. Яна ж не дурніца, Лідыя Ярмошына. Далёка не дурніца. Адзіная гарантыя яе бяспекі (ну, каб паспець сабраць рэчы і з’ехаць да сябровак у Кёнігсберг) – прызначыць паўторныя выбары і правесці іх бездакорна. І ўручыць новаабранаму кіраўніку дзяржавы пасведчанне – каб ужо ніякіх прававых сумненняў у яго легітымнасці.

Мне здаецца, гэта было б правільна.

Хаця. Можа быць, і так: яна падвядзе вынікі галасавання, назаве прозвішча пераможцы і ляжа на бальнічны. А пакуль будзе ісці інаўгурацыя, мірна перабярэцца ў Кёнігсберг.

Гэта ўсіх нас – і яе – таксама б задаволіла. Не хочацца суду Лінча. Ды і ўзрост у дамы шаноўны, пажыццёвае ёй не дасі.

Увогуле, калі хоць хтосьці ва ўладзе цяміць, ён пойдзе на гэты варыянт. Калі не цяміць – 18 жніўня Лукашэнка абвесціць, што ў яго такі ёсць 51% галасоў. І, баюся, ніхто не будзе адказваць за наступствы.

Hавiны
Схопленых сілавікамі вызваляюць у Жодзіне
2020.08.14 09:37

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў