Ярмошына: Выбары ў Савет Рэспублікі прайшлі ў святочнай атмасферы


Цэнтральная выбарчая камісія падвяла вынікі выбараў членаў Савету Рэспублікі. Першае сесія верхняй палаты парламенту павінна адбыцца да 7 снежня.

Каментуючы выбары ў Савет Рэспублікі, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбары «прайшлі ў святочнай атмасферы» і «традыцыйна былі пафаснымі ў добрым сэнсе слова», цытуе яе словы interfax.

У новым Савеце 11 прадстаўнікоў – дзейсныя сенатары, адзін з абраных – дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

«Новае скліканне Савету Рэспублікі стане дзейсным падчас першай сесіі. Мне цяжка сказаць, калі дакладна, але яна павінна адбыцца да 7 снежня. Не выключана, што сесія пройдзе ці 5 ці 6 снежня», – распавяла кіраўніца ЦВК.

Савет Рэспублікі (верхняя палата прадстаўнікоў) складаецца з 64 членаў. 56 з іх абіраюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў. Выбары ладзяцца ў кожнай вобласці і Менску. Яшчэ 8 членаў прызначае кіраўнік Беларусі. Выбары ў Савет Рэспублікі прайшлі 7 лістапада.

СК belsat.eu

Стужка навінаў