Ярмошына: Усталюем на ўчастках прапускны рэжым і закрыем іх у 20:00


Участковыя камісіі могуць усталяваць прапускны рэжым пры ўваходзе на ўчасткі, заявіла ў эфіры «Беларусь 1» кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

«Хацела б звярнуцца да выбарцаў, каб яны не цягнулі, каб яны прыходзілі на ўчасткі ўсё-ткі ў асноўным у ранішнія або дзённыя гадзіны. Бо ў вячэрнія гадзіны прынамсі апаненты ўлады абяцаюць навалу людзей. Гэта значыць, што ў выбарчых камісіях участковых будзе ўсталяваны прапускны рэжым, будзе запускацца толькі тое колькасць выбарцаў, колькі чальцоў камісіі выдаюць выбарчыя бюлетэні», – сказала старшыня ЦВК.

Яна адзначыла, што чальцоў выбаркамаў увечары будзе менш, бо частка паедзе з пераноснымі скрынямі для галасаванне ўдома.

Ярмошына папярэдзіла, што ў 20:00 участкі закрыюць, у выніку чаго ахвочыя прагаласаваць могуць не паспець на ўчасткі.

Hавiны
У Беларусі ўжо прагаласавалі 41,7 % выбарнікаў
2020.08.09 10:46

ЦВК апублікавала справаздачу па колькасці выбарнікаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання. Цягам 4-8 жніўня свае галасы аддалі ўжо 41,7 % тых, хто мае права голасу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў