Ярмошына: У ЦВК ніхто не скардзіўся на пагрозы звольніць за адмову падпісацца за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў


У Цэнтральную выбарчую камісію не паступала скаргаў на пагрозы звальненнем тым, хто адмаўляецца пакінуць подпіс за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

«У Цэнтральную камісію па фактах звальнення не звярталіся. Тым не менш, мы на днях атрымалі ананімны зварот, ён датычыўся альтэрнатыўнага кандыдата. Работнікі прыватнага прадпрыемства паказалі, што сябра ініцыятыўнай групы, яна ж галоўны бухгалтар і жонка ўладальніка прадпрыемства, адназначна заявіла, што калі подпісы не будуць пастаўленыя, то яны не атрымаюць заработную плату», – паведаміла Ярмошына.

Паводле яе, ЦВК правярае і ананімныя заявы, якія публікуюцца ў дачыненні да ўсіх ініцыятыўных груп у інтэрнэце.

Hавiны
Лукашэнка: «На прыватных прадпрыемствах звальняюць тых, хто не падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў»
2020.06.10 14:30

На нарадзе 10 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць прыватныя кампаніі і высветліць: па якіх прычынах адтуль звальнялі людзей у апошнія месяцы.

«У апошні час, упэўнены і вам так жа, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей наконт хады так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне асабліва абурае – у Менску, іншых гарадах (гэта ўласціва да гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей… Мала таго, звальняюць людзей – тых, хто не аддаў подпіс за так званых альтэрнатыўных кандыдатаў: ты там за Пятрова, Сідарава не распісаўся – сыходзь», – адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што калі кампаніі хочуць спакойна працаваць у Беларусі, то яны мусяць аднавіць звольненых людзей і выплаціць тым грошы.

Hавiны
Ярмошына звярнулася ў СК з просьбай распачаць супраць Ціханоўскага новую крымінальную справу
2020.06.04 12:24

Нагадаем, што 4 чэрвеня ЦВК разгледзеў скаргу Віктара Бабарыкі наконт парушэнняў выбарчага заканадаўства з боку Аляксандра Лукашэнкі (у прыватнасці, гаворка там ішла пра тое, што людзей прымушаюць падпісвацца за дзейнага кіраўніка дзяржавы). Ярмошына назвала інфармацыю пра парушэнні «ўкідамі ў інтэрнэце». Кіраўніца ЦВК таксама сцвярджае, што яе нібыта шантажавалі, патрабуючы спачатку $12 000, а потым $25 0000, і пагражаючы распаўсюдзяць нейкую зняважлівую, фэйкавую інфармацыю. Скаргу Бабарыкі ЦВК у выніку адхіліў. Сябры Цэнтрвыбаркаму назвалі сведчанні пра парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі «відавочнымі плёткамі».

«Гэта спланаваная кампанія па дыскрэдытацыі», – падкрэсліла Ярмошына.

Яна заявіла пра «нізкі культурны ўзровень» апанентаў уладаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў