Ярмошына: У абяцанні Лукашэнкі нагадаць пра расстрэлы ў Андыжане пагрозаў няма

Старшыня ЦВК Беларусі адказала на ліст менчука, які прасіў не рэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Ліст і адказ на яго Лідзіі Ярмошынай ёсць у рэдакцыі «Белсату».

Жыхар Менску звярнуўся да старшыні Цэнтрвыбаркаму з нагоды выказванняў дзейнага кіраўніка Беларусі і патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі падчас нарады 4 чэрвеня. На думку аўтару звароту, «ён прама ці ўскосна казаў пра ўжыванне гвалту да іншадумцаў, прыводзячы прыклады Узбекістана і Таджыкістана з масавымі расстрэламі».

Лукашэнка, дзядуля Зыгмунт Фрэйд і апошні канцлер Трэцяга Рэйха

У прыватнасці, мянчук звярнуў увагу на фразу: «Забылі, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? Усе асуджалі яго, а калі памёр – на каленях стаялі, галасілі-плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам – некаторыя. Ну дык мы нагадаем».

Таксама, на думку аўтара ліста, Лукашэнка пагражаў узурпаваць уладу («краіну яны не атрымаюць»).

«Ці мае права кандыдат у прэзідэнты такое заяўляць? Гэта вельмі небяспечныя заявы, пагрозы ўжывання сілы супраць беларускага народу ў выпадку, калі народ абярэ іншага кандыдата», – заявіў мянчук.

Віктар Бабарыка пра словы Лукашэнкі: «Нельга расстрэльваць уласны народ»

Паводле яго, такім чынам дзейны кіраўнік краіны выкарыстоўваў перавагі службовага становішча ў інтарэсах абрання, чым парушыў артыкул 73 Выбарчага кодэкса. Таму аўтар ліста заклікаў не рэгістраваць Лукашэнку ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, «бо ягоныя варожыя выказванні варта разглядаць як пагрозу фізічнай расправы, масавых расстрэлаў – ціск на выбарцаў».

У адказ на гэта Лідзія Ярмошына заявіла, што Лукашэнка як гарант Канстытуцыі «абавязаны прымаць усе меры, у тым ліку і сілавыя, для абароны дзяржаўнага ладу і правапарадку, пра што ён эмацыйна выказаўся».

«Вашы здагадкі пра пагрозы суб’ектыўныя і не грунтуюцца на змесце дадзеных выступаў», – адзначыла яна.

Цапкала адказаў на хамства Лукашэнкі

Паводле яе, у Выбарчым кодэксе ёсць дакладны пералік прыкмет злоўжыванняў службовым становішчам у мэтах вылучэння і выбрання. Выказванні службовых асоб падчас правядзення рабочых сустрэч да іх не адносяцца, а таму зварот зʼяўляецца неабгрунтаваным, падкрэсліла старшыня ЦВК.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны